Вход для университетов
Забыли пароль?
  • Почему Беларусь
    • Преимущества обучения в Беларуси
    • История белорусского высшего образования
    • Известные белорусы
    • Фото и видео
  • Образование в Беларуси
    • Электронный каталог «Образование в Беларуси для иностранных граждан»
    • Специальности
    • Учреждения высшего образования
    • Летние школы
    • Подготовительные отделения
    • Легализация и признание документа об образовании
    • Стоимость обучения
    • Белорусское образование в цифрах
  • Как поступить?
    • Памятка для иностранных абитуриентов
    • 5 шагов к поступлению
    • Поступление в учреждения высшего образования Республики Беларусь
    • До приезда в Беларусь
    • Зачисление
    • Заселение
    • Регистрация
    • Грант на обучение
  • Жизнь в Беларуси
    • Медицинское обслуживание
    • Жилье
    • Безопасность
    • Климат
    • Транспорт
    • Кухня
  • Новости
  • Вход для университетов
    Забыли пароль?
Главная>Новости>МІЖНАРОДНЫ ФОРУМ ЭТНАКУЛЬТУР

МІЖНАРОДНЫ ФОРУМ ЭТНАКУЛЬТУР

31 Марта 2020
31 сакавіка – 3 красавіка 2020 года 

МІЖНАРОДНЫ ФОРУМ ЭТНАКУЛЬТУР

З 31 сакавіка па 3 красавіка 2020 г. Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі арганізуе XXIX Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (1906–1987) і Міжнародны форум этнакультур.
Чытанні адкрыюць Навукова-практычная канферэнцыя студэнцкага навукова-творчага таварыства і Студэнцкі фестываль сучаснай музыкі (30, 31 сакавіка).
У рамках асноўнай часткі Чытанняў (1–3 красавіка) адбудуцца навуковыя пасяджэнні, лекцыівядучых навукоўцаў, круглыя сталы, прэзентацыі выданняў.

На Форуме этнакультур плануецца правядзенне канцэртных і выставачных мерапрыемстваў, паказ музычна-тэатральнай пастаноўкі.

Тэматычныя кірункі Навуковых чытанняў:

Праблемы вывучэння традыцыйнай музычнай культуры;

Музычнае мастацтва Беларусі і свету: гісторыя і сучаснасць;

Духоўная музыка ў аспектах кампазітарскай творчасці і літургічных практык розных канфесій;

Выбітныя творчыя асобы ў прасторы музычнай культуры (да юбілейных дат 2020 года);

Музычнае выканальніцтва і педагогіка: шляхі ўдасканалення.

Тэматыка круглых сталоў:

Экспедыцыйна-палявыя даследаванні традыцыйнай музычнай культуры ў сістэме вышэйшай адукацыі: вынікі і перспектывы;

Музыка і літаратура: пытанні ўзаемадзеяння ў оперным, харавым і вакальна-інструментальным мастацтве.



Да ўдзелу ў Чытаннях запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі ў галіне музычнага мастацтва, супрацоўнікі навуковых устаноў, аспіранты, дактаранты.

Да ўдзелу ў канферэнцыі СНТТ і круглых сталах запрашаюцца студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцы сярэдніх спецыяльных устаноў сферы культуры (падрабязная інфармацыя і форма заяўкі размяшчаюцца ў асобным інфармацыйным лісце).

Заяўку (форма прыкладаецца) неабходна даслаць на адрас электроннай пошты minsk_conference@tut.by у тэрмін не пазней 10 сакавіка 2020 года.



Рэгламент выступленняў:

даклад на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін,

даклад на секцыйным пасяджэнні – да 15 хвілін;

паведамленне на круглым стале – 5-10 хвілін;

прэзентацыя выданняў – да 10 хвілін.

Мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская.



Камандзіровачныя выдаткі (праезд, пражыванне, харчаванне) аплачваюцца ўдзельнікам асабіста альбо ўстановай, якая яго накіроўвае.



Форма ўдзелу – вочная, завочная.

Завочныя ўдзельнікі дасылаюць на адрас электроннай пошты minsk_conference@tut.by поўны тэкст навуковага артыкула не пазней 27 сакавіка.



Па выніках Чытанняў плануецца публікацыя навуковых артыкулаў. Тэкст артыкула на беларускай або рускай мовах неабходна да 1 мая 2020 года даслаць на адрас электроннай пошты minsk_conference@tut.by. Да кажнага артыкула дадаюцца рэцэнзія і выпіска з пратакола пасяджэння кафедры альбо цыклавой камісіі з рэкамендацыяй артыкула да друку.

Навуковы артыкул аб’ёмам 14 000-25 000 знакаў павінен утрымліваць кароткую анатацыю на мове артыкула, рэзюмэ на англійскай мове, спіс выкарыстаных крыніц. Тэкст навуковага артыкула афармляецца ў адпаведнасці з «Патрабаваннямі», размешчанымі на сайце http://bgam.by/science/publication.

Да друку прымаюцца артыкулы, якія раней не публікаваліся.

Аргкамітэт мае права адхіліць артыкулы, якія не адпавядаюць тэматыцы чытанняў і актуальным патрабаванням да навуковых публікацый.



Па арганізацыйных пытаннях просім звяртацца:

Лісава Алена Васільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 385 97 96; minsk_conference@tut.by.

Бярковіч Таццяна Леанідаўна, загадчык кабінета традыцыйных музычных культур: folkbgam@mail.ru.

Аванесян Рузанна Георгіеўна, загадчык аддзела міжнародных сувязей: тэл. (+375 17) 328 55 02; international@tut.by.

Поделиться новостью в социальных сетях:

Вернуться

+375 17 200 81 75

+375 29 690 09 44

mail@investinbelarus.by

Новостная рассылка

Подпишитесь на ежеквартальную рассылку новостей.


  • Почему Беларусь
  • Образование в Беларуси
  • Как поступить?
  • Жизнь в Беларуси
  • Новости
  • Контакты

По вопросам получения образования и пребывания в Республике Беларусь

ГУО "Республиканский институт высшей школы"
г.Минск, ул.Московская 15, каб. 720, 727, 808

 icencinf@gmail.com

+375-17-200-90-37

+375-17-395-79-40


ГОРУП "Центр международных связей"
г.Минск, ул.Короля 12, офис 9

 edu@intcenter.by

 intcenter.by

+375-17-374-50-19

+375-29-691-38-08

+375-17-377-52-59

+375-17-373-52-71

    
    



Техподдержка

Studyinby.com - официальный сайт о высшем образовании в Республике Беларусь для иностранных граждан

 studyinby@giac.by

+375-17-250-12-00

    




Копирование материалов без разрешения запрещено

© 2018-2026 Министерство образования Республики Беларусь

xnxx2026.com
rarefilm.net