Study in Belarus. Учеба в Беларуси
МІЖНАРОДНЫ ФОРУМ ЭТНАКУЛЬТУР
31 Марта 2020
31 сакавіка – 3 красавіка 2020 годаМІЖНАРОДНЫ ФОРУМ ЭТНАКУЛЬТУР
З 31 сакавіка па 3 красавіка 2020 г. Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі арганізуе XXIX Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (1906–1987) і Міжнародны форум этнакультур.
Чытанні адкрыюць Навукова-практычная канферэнцыя студэнцкага навукова-творчага таварыства і Студэнцкі фестываль сучаснай музыкі (30, 31 сакавіка).
У рамках асноўнай часткі Чытанняў (1–3 красавіка) адбудуцца навуковыя пасяджэнні, лекцыівядучых навукоўцаў, круглыя сталы, прэзентацыі выданняў.
На Форуме этнакультур плануецца правядзенне канцэртных і выставачных мерапрыемстваў, паказ музычна-тэатральнай пастаноўкі.
Тэматычныя кірункі Навуковых чытанняў:
Праблемы вывучэння традыцыйнай музычнай культуры;
Музычнае мастацтва Беларусі і свету: гісторыя і сучаснасць;
Духоўная музыка ў аспектах кампазітарскай творчасці і літургічных практык розных канфесій;
Выбітныя творчыя асобы ў прасторы музычнай культуры (да юбілейных дат 2020 года);
Музычнае выканальніцтва і педагогіка: шляхі ўдасканалення.
Тэматыка круглых сталоў:
Экспедыцыйна-палявыя даследаванні традыцыйнай музычнай культуры ў сістэме вышэйшай адукацыі: вынікі і перспектывы;
Музыка і літаратура: пытанні ўзаемадзеяння ў оперным, харавым і вакальна-інструментальным мастацтве.
Да ўдзелу ў Чытаннях запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі ў галіне музычнага мастацтва, супрацоўнікі навуковых устаноў, аспіранты, дактаранты.
Да ўдзелу ў канферэнцыі СНТТ і круглых сталах запрашаюцца студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцы сярэдніх спецыяльных устаноў сферы культуры (падрабязная інфармацыя і форма заяўкі размяшчаюцца ў асобным інфармацыйным лісце).
Заяўку (форма прыкладаецца) неабходна даслаць на адрас электроннай пошты minsk_conference@tut.by у тэрмін не пазней 10 сакавіка 2020 года.
Рэгламент выступленняў:
даклад на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін,
даклад на секцыйным пасяджэнні – да 15 хвілін;
паведамленне на круглым стале – 5-10 хвілін;
прэзентацыя выданняў – да 10 хвілін.
Мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская.
Камандзіровачныя выдаткі (праезд, пражыванне, харчаванне) аплачваюцца ўдзельнікам асабіста альбо ўстановай, якая яго накіроўвае.
Форма ўдзелу – вочная, завочная.
Завочныя ўдзельнікі дасылаюць на адрас электроннай пошты minsk_conference@tut.by поўны тэкст навуковага артыкула не пазней 27 сакавіка.
Па выніках Чытанняў плануецца публікацыя навуковых артыкулаў. Тэкст артыкула на беларускай або рускай мовах неабходна да 1 мая 2020 года даслаць на адрас электроннай пошты minsk_conference@tut.by. Да кажнага артыкула дадаюцца рэцэнзія і выпіска з пратакола пасяджэння кафедры альбо цыклавой камісіі з рэкамендацыяй артыкула да друку.
Навуковы артыкул аб’ёмам 14 000-25 000 знакаў павінен утрымліваць кароткую анатацыю на мове артыкула, рэзюмэ на англійскай мове, спіс выкарыстаных крыніц. Тэкст навуковага артыкула афармляецца ў адпаведнасці з «Патрабаваннямі», размешчанымі на сайце http://bgam.by/science/publication.
Да друку прымаюцца артыкулы, якія раней не публікаваліся.
Аргкамітэт мае права адхіліць артыкулы, якія не адпавядаюць тэматыцы чытанняў і актуальным патрабаванням да навуковых публікацый.
Па арганізацыйных пытаннях просім звяртацца:
Лісава Алена Васільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 385 97 96; minsk_conference@tut.by.
Бярковіч Таццяна Леанідаўна, загадчык кабінета традыцыйных музычных культур: folkbgam@mail.ru.
Аванесян Рузанна Георгіеўна, загадчык аддзела міжнародных сувязей: тэл. (+375 17) 328 55 02; international@tut.by.